Парашковыя пакрыцці

Задавальненне патрабаванняў да прамысловых пакрыццяў, што ўвесь час растуць, з’яўляецца для нас важнай задачай, якую мы паспяхова рашаем пры дапамозе сістэм парашковых пакрыццяў Helios Group. Нашы сістэмы парашковых пакрыццяў — гэта рэзультат пастаянных інавацый, тэхнічнай кампетэнтнасці і найноўшай тэхналогіі. Усе гэта дазваляе нам у поўнай меры адпавядаць тэхнічным патрабаванням рынку. Парашковыя пакрыцці не ўтрымліваюць растваральнікаў, экалагічна чыстыя і эканамічныя, і з цягам часу яны ўсе больш рэкамендуюць сябе як функцыянальныя пакрыцці будучыні.

Вобласці выкарыстання

Helios Group вырабляе багаты асартымент парашковых пакрыццяў. Мы прапануем чатыры тыпы: поліэфірныя парашковыя пакрыцці, эпаксідныя парашковыя пакрыцці, гібрыдныя парашковыя пакрыцці і поліурэтанавыя парашковыя пакрыцці. Мы знаходзім аптымальныя суадносіны дэкаратыўных і засцерагальных уласцівасцей парашковых пакрыццяў для ўнутраных і вонкавых работ, а таксама аказваем тэхнічную падтрымку адпаведна з патрабаваннямі рынку.

  • Машыны і абсталяванне для сельскай гаспадаркі, будаўніцтва і земляных работ: аграрная тэхніка, садовая тэхніка, канвеернае абсталяванне, садовае абсталяванне і інш.
  • Бытавыя прыборы: халадзільнікі, пліты, печы, ваданагравальнікі, іншыя награвальныя прыборы і інш.
  • Архітэктура: аконныя рамы, фасадныя элементы, дарожныя знакі, прадметы асвятлення, агароджы і інш.
  • Электрычныя шкафы: шкафы кіравання і іншыя шкафы.
  • Мэбля: садовая мэбля, офісная мэбля, мэбля для кемпінга і інш.
  • Керамика: каструлі, кубкі, вазы і інш.
  • Аўтамабільная прамысловасць: тармазы, рысоры.

Вашы прывілеі

Нашы пакупнікі могуць выбіраць з больш за 750 розных колераў па шкале RAL, якія заўседы маюцца ў наяўнасці, ці заказаць парашковае пакрыццё з індывідуальнымі характарыстыкамі, якое вырабляецца па запросу кліента. Дзякуючы нашым сучасным лабараторыям аддзела даследванняў і распрацовак, мы можам эфектыўна задавольваць асобыя патрабаванні кліентаў, а нашы парашковыя пакрыцці адобраны Qualicoat і GBS. Мы вырабляем як невялікія, так і аб’ёмныя партыі.

Больш падрабязную інфармацыю пра нашы парашковыя пакрыцці, іх перавагі, характарыстыкі і прымяненне вы можаце атрымаць, азнаёміўшыся з нашым каталогам:

ПОРОШКОВЫЕ ПОКРЫТИЯ