HELIOS У складзе глабальнай групы кампаній па вырабу пакрыццяў

Helios уваходзіць у склад групы кампаній — аднаго з лідэраў па вырабу лакафарбавых матэрыялаў у свеце — KANSAI PAINT Group. Мы ажыццяўляем дзейнасць па вырабу, арганізацыі збыту і продажу нашай прадукцыі ва ўсім свеце і такім чынам абслугоўваем глабальную кліенцкую базу. Надзейнаць, развіцце і выкарыстанне навучных дасягненняў — самыя важныя каштоўнасці, якімі мы кіруемся ў паўсядзённым вядзенні бізнесу і якія дапамагаюць нам ствараць новыя прадукты і паслугі, што адпавядаюць патрабаванням нашых спажыўцоў.

Вы наш кліент нумар 1

Высокатэхналагічныя пакрыцці кампаніі Helios адпавядаюць высокім стандартам аховы наваколля, характэрызуюцца выкарыстаннем ноу-хау, а таксама нашым імкненнем да інавацый і пастаяннага самаўдасканалення. У склад Helios Group уваходзяць кампаніі і вытворчыя пляцоўкі, якія размяшчаюцца у 18 краінах па ўсім свеце. Кампанія аказвае падтрымку сваім кліентам у любой кропцы зямнога шара. Нашы кліенты – гэта самае важнае для нас, а хуткі сэрвіс з’яўляецца адным з нашых моцных бакоў, таму мы фарміруем рэгіянальную партнёрскую сетку на нашых асноўных рынках. Група кампаній вырабляе шырокі асартымент прадуктаў і рашэнняў для ўсіх сегментаў рынку лакафарбавай галіны і стварыла многа шырока вядомых брэндаў. З’яўляючыся спецыялістам на нішавых рынках, Helios можа вырабляць спецыялізаваную прадукцыю для задавальнення любых патрэб.

Экалагічна бяспечнае развіцце, якое адпавядае патрабаванням рынку

Аддзел даследванняў і распрацовак Helios Group мае ў сваім распараджэнні адну з самых аснашчаных лабараторый у свеце і імкнецца пастаянна ўводзіць новыя прадукты і распрацоўкі, якія задавальняюць патрабаванням рынку. Прынцыпы беражлівага стаўлення да навакольнага асяроддзя і экалагічна бяспечнага развіцця рэалізуюцца ва ўсіх сегментах работы аддзела даследванняў і распрацовак і вытворчых працэсах. Новыя прадукты і тэхналогіі распрацоўваюцца такім чынам, каб скараціць выкарыстоўванне рэсурсаў і негатыўнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе шляхам мінімізацыі вугляродных выкідаў і спажывання электраэнергіі. Менавіта так веды ў Helios прымяняюцца для выгады нашых кліентаў і грамадства ўвогуле.

Лідыруючае становішча, шырока вядомыя брэнды

Helios Group прапануе шырокі спектр пакрыццяў і раствораў для розных галін прамысловасці, прафесійных карыстальнікаў і канчатковых спажыўцоў. Яна аб’ядноўвае дзесяткі брэндаў, якія заслужылі давер’е пакупнікоў.Мы ганарымся тым, что займаем лідыруючыя пазіцыі на еўрапейскім рынку сістэмаў пакрыццяў для дарожнай разметкі, з’яўляемся адным з найбуйнейшых вытворцаў лакаў для пласцін магнітных сістэмаў, адным з вядучых еўрапейскіх вытворцаў пакрыццяў для чыгуначнай прамысловасці, а таксама з’яўляемся лідэрам у сегменце дэкаратыўных пакрыццяў на рынках Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Апроч таго, Helios — сертыфікаваны партнер міжнароднай аўтамабільнай прамысловасці.

Інавацыі

Кожны супрацоўнік кампаніі Helios прытрымліваецца нашага агульнага духу інавацый, што азначае ніколі не спыняць працэс самаўдасканальвання і быць адкрытым да ўсяго новага. Інавацыі не толькі прапануюцца рынку ў выглядзе новых тавараў і паслуг, але і ўкараняюцца ўнутры кампаній, якія уваходзяць у групу, у прымяненні да вытворча-тэхналагічнай і эксперыментальнай базы, а таксама ў самых вытворчых працэсах. Дазнацца больш пра нашы інавацыйныя прадукты вы можаце на старонцы сайта Helios Group.