Helios Беларусь

Гандлёвая кампанія

Кампанія Helios прысутнічае на рынку Беларусі больш за 20 гадоў. На працягу першых гадоў мы ўзаемадзейнічалі з кліентамі праз перыядычныя візіты са Славеніі. У 2007 годзе мы адкрылі афіцыяльнае прадстаўніцтва і пачалі больш актыўную дзейнасць на рынку.

Наш офіс знаходзіцца непасрэдна ў Мінску, адкуль мы ажыццяўляем кансультаванне па пытаннях прадукцыі, абслугоўванне спажыўцоў і тэхнічную падтрымку, апошнюю пераважна для прамысловых прадпрыемстваў. Прадстаўніцтва Helios у Беларусі прапаноўвае шырокі асартымент антыкаразійных пакрыццяў, парашковых пакрыццяў, пакрыццяў па дрэве і клеяў, а таксама фарбаў для аўтарэмонту і будаўнічых фарбаў кампаніі Helios. У мэтах забеспячэння гібкасці дастаўкі прадукцыі і яе даступнасці мы каардынуем — сумесна з нашымі партнёрамі па збыту па ўсей Беларусі — функцыянаванне складоў і гандлёвых кропак па змешванню фарбаў.

Як частка кампаніі HELIOS, якая ўваходзіць у склад групы кампаній KANSAI PAINT, беларускае прадстаўніцтва мае доступ да глабальнай сеткі экспертаў па навуковых даследаваннях і распрацоўках, а значыць, і да інфармацыі пра апошнія тэндэнцыі і рэалізуемыя праекты.