Палітыка канфідэнцыяльнасці даных

Кампанія Helios Group (у далейшым згадваецца як «Кантралёр даных» ці «мы», кантакты: 220100, г. Минск, ул. Кульман, д. 9, оф.162, эл. пошта: gdpr@helios-group.info) шануе права карыстальнікаў на канфідэнцыяльнасць і абавязваецца надзейна абараняць персанальныя даныя, атрыманыя праз онлайн-формы, адпаведна з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства.

На некаторых старонках нашага вэб-сайта карыстальнікі могуць дабраахвотна даверыць нам свае персанальныя даныя (імя, адрас, электронная пошта і г. д.). Helios Group абавязваецца выкарыстоўваць і захоўваць персанальныя даныя да дасягнення мэты, для якой яны былі атрыманы, або да таго часу, пакуль згода на іх апрацоўку і захоўванне не будзе адменена. Мы абавязваемся прадухіляць выдаванне персанальных даных або несанкцыянаваны доступ да іх, выкарыстоўваючы адпаведныя тэхнічныя і арганізацыйныя працэдуры для засакрэчвання персанальных даных.

У выпадку запаўнення карыстальнікам формы зваротнай сувязі на нашым сайце мы абавязваемся выкарыстоўваць персанальную інфармацыю толькі ў мэтах вядзення перапіскі. На жаль, калі карыстальнік не намераны даваць свае кантактныя даныя, мы не зможам адказаць на яго пытанні.

Helios Group падчас даручае выкананне пэўных задач, звязаных з апрацоўкай атрыманых персанальных даных, дагаварным партнёрам, з якімі ў кампаніі заключаны кантракт на апрацоўку даных. Згаданыя партнёры могуць апрацоўваць атрыманыя даныя ад імя Helios Group толькі для загадзя вызначаных мэтаў і ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Калі Helios Group выкарыстоўвае праграмныя сродкі або захоўвае персанальныя даныя на серверах за межамі Еўрапейскага саюза для іншых мэтаў, то прымяняе ўстаноўленыя стандартныя дагаварныя палажэнні ў якасці ахоўных мераў як частку дагавора з пастаўшчыком такіх паслуг.

Карыстальнік можа ў любы час звярнуцца ў кампанію Helios Group з запытам на атрыманне доступу да сваіх даных і ўнясенне ў іх зменаў (і ў гэтым дачыненні з запытам інфармацыі аб межах апрацоўкі сваіх персанальных даных), з запытам на перанясенне даных (у выпадку асабістай згоды або кантракта) або іх знішчэнне (гэта не адносіцца да даных, неабходных для выканання кантракта на пряцягу тэрміна яго дзеяння). Карыстальнік мае права ў любы час адмяніць сваю згоду на апрацоўку даных або выступіць супраць выкарыстання яго даных для мэтаў прамога маркетынгу. Карыстальнік павінен зрабіць гэта, адправіўшы паведамленне з тэмай/тэкстам пісьма: GDPR – Helios Belarus – Belarus на электронны адрас gdpr@helios-group.info альбо поштай па адрасе: Представительство ООО “HELIOS sestavljeno podjetje za kapitalske naložbe in razvoj, d.о.о.” (Республика Словения) в Республике Беларусь. (GDPR Helios Беларусь), 220100, г. Минск, ул. Кульман, д. 9, оф.162. Адмена згоды не ўплывае на правамернасць апрацоўкі даных, якая была праведзена да моманту адмены. Аналагічным чынам, кожны суб’ект персанальных даных мае права падаць скаргу непасрэдна ўпаўнаважанаму па пытаннях інфармацыі, калі лічыць, што апрацоўка яго персанальных даных парушае дзеючае заканадаўства.