Агульнапрамысловыя пакрыцці

Выкарыстанне высокаякаснай сыравіны і экалагічна бяспечнага падыходу характэрна для вырабу ўсіх пакрыццяў Helios, арыентаваных на агульнапрамысловы рыначны сегмент. Нашы прадуктовыя рашэнні накіраваны на забеспячэнне засцярогі розных металічных субстратаў ад карозіі, апрача таго, мы прапануем прадукты, якія гарантуюць даўгавечны бездакорны выгляд пакрытых імі паверхняў.

Пакрыцці па металу Helios распрацоўваюцца з улікам такіх стандартаў, як стандарты Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі (ISO) і Амерыканскага таварыства па выпрабоўванню матэрыялаў (ASTM), а таксама ўнутранных стандартаў і патрабаванняў індывідуальных заказчыкаў.

 

Мы прадухіляем утварэнне карозіі праз выкарыстанне высокаякаснага абсталявання і вымяральных прыбораў. Гэта асабліва важна для рэзервуараў, электра- і гідраасталявання, а таксама для запасных частак розных аўтатранспартных сродкаў.

З дапамогай нашых агульнапрамысловых пакрыццяў мы прапануем рашэнні для ўсіх тыпаў металічных паверхняў, уключаючы жалеза, алюміній і іншыя каляровыя металы, для шырокага круга галін прамысловасці:

  • Буйная бытавая тэхніка: пральныя і пасудамоечныя машыны, печы і пліты, сушыльныя і прасавальныя машыны, а таксама іх камплектуючыя.
  • Сістэмы ацяплення: печы, калектары, цеплавыя помпы, бойлеры, радыятары, награвальныя панэлі, трубы.
  • Электраразмеркавальнае абсталяванне: трансфарматары, генератары, турбіны, калектары і электрасеткі.
  • Будаўніцтва: металічныя панэлі, інструменты, дахавыя матэрыялы, перагародкі, профільныя канструкцыі, абсталяванне для вентыляцыі.
  • Электратэхнічная прамысловасць: корпусы для рухавікоў, стартэры, перанасное электратэхнічнае абсталяванне, шкафы.
  • Металургія: выраб абсталявання і прыбораў, камплектуючых для агароджы, металічнай фурнітуры, сейфаў і кантрольна-касавых машын.
  • Аўтапрамысловасць: крукі, восі, шасі, калесныя дыскі, сядзенні, рысоры, бамперы, кажухі рухавіка і засцярога разьбовых злучэнняў, гідраўлічныя і пнеўматычныя кампаненты, прычэпы, спецыяльнае абсталяванне для транспартных сродкаў.
  • Ліццё: корпусы, клапаны, арматура, гідранты.
  • Выраб чыгуну: засцерагальныя лакі і легкія пакрыцці, ізаляцыя трубаправодаў.
  • Выраб спартыўных тавараў: пакрыццё эмаллю гарачай сушкі ў вытворчасці спартыўных тавараў, пакрыцці для веласіпедаў.

 

Нашы новыя дасягненні атрымалі шырокую вядомасць і былі адзначаны шматлікімі ўзнагародамі, сертыфікатамі і прызамі. Так, былі ўзнагароджаны дзве апошнія распрацоўкі — новае пакаленне аднаслойных пакрыццяў HELIOS ONE і спектральна-селектыўнае пакрыццё SUNCOLOR.

Больш падрабязную інфармацыю пра нашу прадукцыю вы можаце атрымаць, перайшоўшы па ссылцы да нашай брашуры ці ліста тэхнічных даных.

HELIOS ONE ЭЛЕКТРОПОКРЫТИЕ ПРОМЫШЛЕННЫЕ ПОКРЫТИЯ ПО МЕТАЛЛУ