Высокаякасныя пакрыцці для ўсіх галін прамысловасці, распрацаваныя як для прафесійнага выкарыстання, так і для выкарыстання ў побыце

 

Адкрыйце для сябе нашы інавацыйныя, экалагічна бяспечныя прадуктовыя рашэнні, якія апраўдаюць усе вашы чаканні.

 
Дазнацца больш
 


Сардэчна запрашаем у свет пакрыццяў

 

Пакрыцці для металаапрацоўчай прамысловасці

Пакрыцці для металаапрацоўчай прамысловасці кампаніі Helios адпавядаюць шырокаму кругу патрабаванняў, пастаўленым рознымі галінамі прамысловасці і рынкамі. Увесь час з’яўляюцца новыя функцыянальныя і спажывецкія ўласцівасці, апрача таго, мы ствараем новыя экалагічна чыстыя прадукты на воднай аснове, а таксама пакрыцці з больш высокай колькасцю цвёрдага рэчыва ў параўнанні са стандартнымі пакрыццямі на аснове растваральнікаў. Нашы «камбінаваныя» сістэмы забяспечваюць таксама хуткую рэалізацыю пажаданняў кліента наконт якасці, адцення і аб’ёма пакрыцця.

 

чытаць далей

Пакрыцці для дрэваапрацоўчай прамысловасці

Пакрыцці Helios для дрэваапрацоўчай прамысловасці распрацаваны з мэтай забеспечыць высокаякасную засцярогу і адначасова падкрэсліць натуральную прыгажосць драўніны. Яны адказваюць патрабаванням заказчыкаў да найвышэйшай надзейнасці і бяспечнасці, а таксама падтрымліваюць беражлівае стаўленне да прыроды, адпавядаючы строгім патрабаванням экалагічнай бяспекі і апошнім трэндам у вырабе экалагічна чыстых пакрыццяў.

 

чытаць далей

 

Парашковыя пакрыцці

Задавальненне патрабаванняў да прамысловых пакрыццяў, што ўвесь час растуць, з’яўляецца для нас важнай задачай, якую мы паспяхова рашаем пры дапамозе сістэм парашковых пакрыццяў Helios Group. Нашы сістэмы парашковых пакрыццяў — гэта рэзультат пастаянных інавацый, тэхнічнай кампетэнтнасці і найноўшай тэхналогіі. Усе гэта дазваляе нам у поўнай меры адпавядаць тэхнічным патрабаванням рынку. Парашковыя пакрыцці не ўтрымліваюць растваральнікаў, экалагічна чыстыя і эканамічныя, і з цягам часу яны ўсе больш рэкамендуюць сябе як функцыянальныя пакрыцці будучыні.